
Шчыра віншую шаноўных Паўла Касьцюкевіча, Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Федарэнку зь І-й, ІІ-й і ІІІ-й прэміяй Гедройца!
Па-мойму, заслужаная ўзнагарода за добрыя кніжкі. Віншую таксама ўсіх фіналістаў!
Дзякуй акторам-купалаўцам і музыкам з "Рацыянальнай дыеты" за дапамогу!
Дзякуй шаноўным калегам з журы, якія ад пачатку да канца імкнуліся быць аб'ектыўнымі - наколькі гэта магчыма ў такой суб'ектыўнай справе, як ацэнка творчасьці!
Дзякуй сакратарцы прэміі Марыі Мартысевіч, без ударнай і не заўсёды ўдзячнай працы якой усё магло б быць нашмат горш!
Дзякуй Сомбелбанку і ўроцлаўскаму Калегіюму Ўсходняй Эўропы за не абы-якое матэрыяльнае напаўненьне ўзнагароды!
Дзякуй польскім дыпляматам і асабіста амбасадару Лешку Шарэпку!
Вялікі-вялікі дзякуй усім пісьменьнікам і чытачам, якія не засталіся ўбаку, а цікавіліся, сачылі, хваляваліся, падтрымлівалі, шчыра радаваліся за калегаў, зласьлівілі, пляткарылі, зайздросьцілі, разважалі пра несправядлівасьць прэміі і стылістычныя недахопы пераможцаў!
Вашая неабыякавасьць - найлепшая падтрымка і рэкляма беларускай літаратуры! З такім капіталам у беларускіх аўтараў абавязкова зьявяцца новыя ўзнагароды, стыпэндыі і кнігі, кнігі, кнігі - у Беларусі, Польшчы і шмат дзе яшчэ!

http://generation.by/doc14-592.html
http://nn.by/?c=ar&i=69520
http://www.svaboda.org/content/article/24502719.html