
Тэкст дзявяты
УВАГА, КАСТЫНГ!
Маргарыта Аляшкевіч рэкламуе раман Уладзіслава Ахроменкі "Тэорыя змовы".
На ролю памагатага галоўнага героя патрабуецца святы Юр’я.
Каб ніхто не здагадаўся, Вас загрыміруюць пад каўбоя.
Прыкметы: халодныя сталёвыя вочы, квадратная сківіца, металёвы голас.
Спецыяльныя навыкі: язда верхам, трапная стральба з абрэзу, догляд шырокага капелюша (стэтсана) і зямелькі беларускай, перавыхаванне туябеняў.
Вам давяраецца пачэсная місія адстрэльваць усялякім казлам рогі, праводзіць перавыхаваных на Нябёсы і на зямлю, а таксама агучваць галоўныя ідэі (паглядзіце, калі ласка, стыль прамоваў Оптымуса Прайма з “Трансформераў”, мы адтуль спічрайтэра выкралі).
Мы разумеем Вашу загружанасць, таму пакінулі Вам мінімум рэплік з вялікай сэнсавай нагрузкай:
“А калі па рогах?..”;
“Думаеш, хворы на быдлярства народ наслухаецца-начытаецца тваіх вершыкаў і імгненна запаважае сваю мову, культуру і гісторыю?... Не з вершыкаў самапавага пачынаецца!” -
ну і яшчэ некалькі разоў пра самапавагу (з слоўнымі варыяцыямі на Ваш густ) і ператварэнне беларушчыны ў канкурэнтаздольны тавар.
Чытаць тэкст цалкам.
Чытаць тэкст цалкам.
