А 15.00 маю аўторгаф-сэсію ля стэнда Логвінава (І-15) .

“Логвінаў” (стэнд І-15)
10 лютага (пятніца)
15.00. Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча
16.00. Анатоль Івашчанка прадстаўляе апошнія нумары часопіса “Дзеяслоў” і кнігі серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Сябры рэдакцыі часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” прадставяць кнігу Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”
17.00. Артур Клінаў з прэзентацыяй рамана “Шалом”
18.00. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з прэзентацыяй кнігі “100 твораў ХХ стагоддзя”.
11 лютага (субота)
12.00. Аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова
14.00. Вера Бурлак з прэзентацыяй новай кнігі прозы “Творы соннага жанру”
15.00. Павал Касцюкевіч з прэзентацыяй кнігі прозы “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”
16.00. Аўтограф-сесія Ігара Бабкова
17.00. Аўтограф-сесія Валянціна Акудовіча
18.00. Алесь Разанаў з прэзентацыяй кнігі “З Вяліміра Хлебнікава”
“ARCHE” (стэнд № I-14; побач са стэндам выдавецтва “Логвінаў”)
10 лютага, пятніца:
16.00—17.00 Сяргей Запрудскі прэзентуе “Расійска-беларускі” слоўнік Некрашэвіча—Байкова, а таксама серыю выпускаў Беларускай навуковай тэрміналогіі.
17.00—18.00 Алег Дзярновіч прэзенуе нумар “ARCHE” “”Гістарыяграфія 1920-х (7/2009)
11 лютага, субота:
12.00—14.00 Прэзентацыя свежага нумару “ARCHE” “Жанчыны ў беларускай гісторыі” з удзелам укладальніцы Наталлі Сліж.
14.00—16.00 Прэзентацыя кніг Юрыя Туронка “Мадэрная гісторыя Беларусі”, “Крыўя-Беларусь у мінуласці” Яна Станкевіча, “Летапісы і Хронікі Беларусі” з удзелам Валера Булгакава.
Зміцер Колас:
10 лютага 14.00. Прэзентацыя “Евангелля паводле Пілата” Эрыка-Эманюэля Шміта (пераклад з французскай Андрэя Хадановіча)
Выстава працуе 8—12 лютага з 10-й да 19-й штодня (у нядзелю — да 15-й).