Адсылаючы матэрыял на пару тысяч знакаў рэдактарам вэб-парталаў, часта атрымліваеш тэкст назад з заданнем "падкараціць", бо чытач "не адужае".Ніякай літасці фармату твітэра. У рамках спецыяльнага праекту Літаратурнай прэміі Гедройца - рэзэнзіі на творы намінантаў. 12 кніг, 12 крытычных разбораў 12 тысяч знакаў. Кожны.
Тэкст другі
ВЕТРАКІ Ў ГОЛЫМ ПОЛІ
Ганна Янкута тлумачыць "Словы ў голым полі" Яна Максімюка - "Дон-Кіхтота сучаснай беларускай літаратуры"
"Давайце зірнем на Дон Кіхота ў хвіліну спакою, калі ў бітве з ветракамі набліжаецца часовае перамір’е. Ён сядае і ў храналагічным парадку збірае свае падарожныя нататкі розных гадоў — з 1996 па 2010, — і гэтая яго перамога зусім не фантомная: што б ні здарылася далей, свет атрымаў матэрыяльнае сведчанне, якое пацвярджае існаванне ветракоў. “Словы ў голым полі” — гэта не толькі хроніка бітваў, летапіс пераможных кампаніяў і гісторыя дзіўных войнаў. Гэта яшчэ і інвентарызацыя наяўных інструментаў, перагляд запыленай і заржавелай зброі, якую трэба пачысціць і, можа, аднесці ў рамонт. Бо ветракі не спяць".
